Колькі трэба будзе плаціць за школьныя падручнікі ў гэтым годзе?
За карыстанне школьнымі падручнікамі ў будучым навучальным годзе трэба будзе заплаціць 20 рублёў. У параўнанні з мінулым годам кошт вырас на 1,50 рубля, паведамляе 1prof.by.
30.07.2024 / 08:25
Плата за карыстанне дапаможнікамі ў Беларусі прывязаная да базавай велічыні і складае 50% ад яе. Цяпер яна 40 рублёў.
У дзіцячых садках за гэта плацяць 20% базавай — 8 рублёў.
У дзяцей са шматдзетных сем'яў ёсць ільготы. Для іх цана на падручнікі паменшаная на 50% ад зацверджанага памеру. Сёлета яны будуць плаціць 10 рублёў.
Карыстацца падручнікамі бясплатна могуць дзеці-сіроты, навучэнцы санаторных школ-інтэрнатаў, дзеці-інваліды, дзеці з анкалагічнымі захворваннямі або на сухоты.
Аплаціць трэба да 1 кастрычніка.