Уласнікі крамы Kropka, на якую быў здзейснены напад, абвясцілі збор на рамонт, або запрашаюць нешта набыць

У ноч на нядзелю невядомыя напалі на краму, разбіўшы акно і пакінуўшы брыдкі надпіс.

30.07.2024 / 09:54

«Даражэнькія, пазаучора ноччу на Kropka адбыўся напад, хутчэй за ўсё з боку лукашыстаў, але Kropku nie raźbić, nie spynić, nie strymać!

Таму мы адчыняем рахунак на платформе buymeacoffe a, каб вы маглі нам дапамагчы аднавіць шыбы і сцены крамы», — напісалі Зміцер і Вольга Фурманавы ў сваіх сацсетках&

Таксама ёсць магчымасьць нам ахвяраваць наўпрост на банкаўскі рахунак

MB KROPKA

LT977300010185765144

з пазнакай у апісанні словам Parama (падтрымка)

Зміцер і Вольга зазначаюць, што для іх і іхцудоўных майстроў і майстрыц будзе найлепшай падтрымкай, калі вы, нешта набудзеце ў краме.

Крама Kropka знаходзіцца ў цэнтры Вільні на вуліцы Савічаў (Savičiaus g. 6) паміж Ратушнай плошчай і корпусам ЕГУ. Працуе з 11:00 да 20:00 штодня.

У ноч на нядзелю невядомыя напалі на краму. Там разбілі акно, а на сцяне напісалі па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».

На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»

Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс

Правакацыя і спроба распаліць варожасць — Ціханоўская пракаментавала інцыдэнт у краме Kropka ў цэнтры Вільні

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?

Nashaniva.com