У Слуцку хлопца павіншавалі з днём нараджэння, імітаваўшы затрыманне. Цяпер да жартаўнікоў прыйшоў сапраўдны АМАП

Слуцкі гідрабольны клуб Battlefield павіншаваў 15-гадовага падлетка з днём нараджэння, імітаваўшы яго затрыманне — на яго надзелі кайданкі, скамандавалі «мордай у падлогу», пасля чаго прынеслі торт, на якім трэба было задзьмуць свечкі. Ролік клуб апублікаваў ва інстаграме. Пасля гэтага да іх саміх прыйшлі сілавікі, піша «Медыязона».

30.07.2024 / 10:40

У відэа клуба Battlefield да кампаніі падлеткаў падʼязджае машына з «сілавікамі» — удзельнікамі клуба. Яны з рацыямі, у балаклавах, экіпіроўцы колеру хакі.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от battlefield (@orbibol_gidrobol.rb)

Хлопца абшукваюць на вачах у яго сяброў і суседзяў, забіраюць тэлефон, пасля пранку віншуюць з днём нараджэння. 

Відэа зʼявілася ў акаўнце клуба два дні таму. У аўторак, 30 ліпеня, тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў пост, у якім піша, што арганізатараў пранку затрымалі.

 

Скрын відэа сілавікоў

«Празмерна актыўныя выдумшчыкі за сваю задуму ўжо атрымалі пратаколы за дробнае хуліганства — зараз у іх будзе час падумаць над сваімі паводзінамі ў ІЧУ», — гаворыцца ў пасце.

Nashaniva.com