Лукашэнку пазваніў кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй праўлення «Раснафты» Ігарам Сечыным.

30.07.2024 / 11:21

Ігар Сечын. Фота: Kremlin.ru

Паведамляецца, што падчас размовы абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з гэтай расійскай кампаніяй. Падрабязнасці не называюцца.

Разам з тым варта заўважыць, што ўчора на нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне нафты, расказваў журналістам прэм'ер Раман Галоўчанка. Беларусь патрабавала змяніць формулу цаны на расійскую нафту.

Неабходнасць яе карэкціроўкі Раман Галоўчанка патлумачыў дынамічнымі зменамі на нафтавым рынку, у тым ліку ў частцы ўмоў паставак і цэнавай кан'юнктуры на расійскую нафту ў адносінах да эталонных гатункаў.

«Трэба асучасніць формулу цэнаўтварэння, каб яна ўлічвала новыя фактары, а не толькі тыя, якія дзейнічалі, калі гэтая формула прымалася», — патлумачыў прэм'ер-міністр.

«Гэта жывая матэрыя». Беларусь патрабуе змяніць формулу цаны на расійскую нафту

Nashaniva.com