Мінчук адпомсціў былой каханай і яе хлопцу на 7000 рублёў

Падрабязнасці выпадку расказалі ў мінскай міліцыі.

30.07.2024 / 11:37

Кадр з фільма «Хросны бацька»

На лінію 102 патэлефавала дзяўчына. Яна распавяла, што невядомы пашкодзіў яе машыну, а таксама аўтамабіль яе маладога чалавека, што стаяў побач.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што датычны да выпадку яе 29-гадовы былы хлопец.

Позна ўначы ён пры дапамозе будаўнічага малатка некалькі раз ударыў па прыпаркаваных ля дома машынах, пашкодзіўшы некалькі элементаў кузава.

Агульная сума шкоды склала больш за 7000 рублёў. Заведзена крымінальная справа за наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці.

Nashaniva.com