Мужчына задэклараваў на беларускай мяжы 235 тысяч еўра, але іх усё адно канфіскавалі

Грамадзянін Грузіі спрабаваў вывезці з Беларусі праз пункт пропуску «Беняконі» 235 тысяч еўра. Паколькі сума наяўных грошай перавышала 100 тысяч долараў, мужчына прадставіў неабходныя дакументы аб паходжанні грошай.

30.07.2024 / 11:40

Гарадзенскія мытнікі засумняваліся ў сапраўднасці заяўленых звестак і правялі праверку. Яны высветлілі, што грошы паступілі грамадзяніну ад неіснуючых фірмаў.

 

Па факце незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу грашовых сродкаў у буйным памеры Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная справа. Санкцыя артыкула ч. 2 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наяўных грошай у буйным памеры) прадугледжвае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. 

Грашовыя сродкі канфіскаваныя да рашэння суда.

Nashaniva.com