На мяжы з Польшчай у Брэсце сабралася вялізная чарга з машын і аўтобусаў
Чэргі транспарту на ўезд у ЕC з тэрыторыі Беларусі працягваюць расці.
30.07.2024 / 12:33
тг-канал «Варшаўка. Граніца Брэст-Тарэспаль»
Найбольш складаная сітуацыя на мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст — Тарэспаль». Там па стане на 12:00 у чарзе стаяць 400 легкавых машын і 46 аўтобусаў (а 10-й раніцы было 42 аўтобусы).
У Каменным Логу ўезду ў Літву чакаюць 180 легкавых аўтамабіляў і чатыры аўтобусы (а 10-й было 140 легкавікоў і шэсць аўтобусаў).
У Беняконях — 100 легкавікоў (столькі было і а 10-й)
У Грыгараўшчыне на ўезд у Латвію чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўто няма, затое там стаяць 280 фур (столькі было а 10-1).
Чэргі з велікагрузаў на ўезд у Літву яшчэ больш — у Каменным Логу чакаюць пропуску 750 велікагрузаў, у Беняконях — 915. У Казловічах уезду ў Польшчу чакаюць 100 фур (а 10-й было 150).