У Магілёве звальняюць нафтавікоў, якія ў 2020 годзе падпісваліся за альтэрнатыўных кандыдатаў
Чысткі ідуць у магілёўскім філіяле «Беларуснафты».
30.07.2024 / 12:57
У магілёўскім філіяле «Беларуснафты» звальняюць супрацоўнікаў, якія ў 2020 годзе пакідалі подпісы за вылучэнне Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы кандыдатамі ў прэзідэнты.
Спіс з прозвішчамі 30 работнікаў прывёз у філіял намеснік гендырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах «Беларуснафты» Аляксандр Ткачоў, пішуць праваабаронцы Mayday.
Людзям прапануюць пісаць заявы па ўласным жаданні, у адваротным выпадку пагражаюць звальненнем па артыкуле.
Ткачоў — былы супрацоўнік КДБ. Ён таксама з'яўляецца членам Цэнтральнай выбарчай камісіі.