Цэнтр Мінска перакрыюць 4 жніўня. Вось навошта
З-за правядзення масавага мерапрыемства на некалькіх вуліцах у Менску будзе абмежаваны рух транспарту.
30.07.2024 / 13:52
Фота: ДАІ
4 жніўня з-за правядзення «Мінскага трыятлона» перакрыюць цэлы шэраг вуліц.
Рух транспарту будзе абмежаваны:
7:50 — 12:10 перакрыцце па цотным баку праспекта Пераможцаў на ўчастку з вуліцай Паркавай да вуліцы Ратамскай;
7:50 — 12:10 перакрыцце па з'ездзе з МКАД;
7:50 —13:10 перакрыцце па цотным баку праспекта Пераможцаў ад вуліцы Ратамскай да вуліцы Леніна;
7:50 — 13:10 перакрыцце па вуліцы Леніна ад праспекта Пераможцаў да праспекта Незалежнасці;
7:50 — 13:10 перакрыцце па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Бабруйскай да плошчы Перамогі, уключаючы кругавую транспартную развязку на плошчы Перамогі;
7:50 — 13:10 перакрыцце па праспекце Машэрава ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Даўмана.
ДАІ рэкамендуе кіроўцам выбіраць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.
У «Мінскім трыятлоне» прымуць удзел як аматары, так і прафесіяналы. Акрамя асноўных спаборніцтваў запланаваны забегі для жанчын і дзяцей Minsk Lady run і TriKids.