У Гомелі ў кватэры знайшлі муміфікаванае цела жанчыны

Старая жанчына памерла восем месяцаў таму.

30.07.2024 / 13:43

Фота: Мінздароўя

У адной з кватэр Гомеля знайшлі муміфікаванае цела састарэлай жанчыны.

Як распавялі на абласной калегіі пракуратуры, прыкмет гвалтоўнай смерці выяўлена не было. 85-гадовая жанчына памерла 8 месяцаў таму, піша БелТА.

Пенсіянерка была ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзяцей у яе не было. Пры гэтым сацыяльныя службы яе адрас у свае спісы не ўключылі.

У пракуратуры распавялі, што такія выпадкі ў Гомельскай вобласці не адзінкавыя. Актуальнымі застаюцца пытанні бяспекі жыцця пажылых грамадзян і належнага аказання ім паслуг.

Nashaniva.com