Паглядзіце, як зорка «Ліверпуля» Махамед Салах радыкальны змяніў імідж ФОТАФАКТ

Улетку футбаліст здзівіў сваім новым стылем — вярнуўся з адпачынку амаль лысым.

30.07.2024 / 13:39

Фота: інстаграм Махамеда Салаха

Аднак гэта не проста жаданне егіпцяніна змяніць стыль — ён зрабіў трансплантацыю валасоў, піша Tribuna.com.

Для трансплантацыі валасоў неабходна максімальна каротка пастрыгчыся — і затым некаторы час хадзіць з такой стрыжкай, чакаючы росту новых валасоў у адноўленых участках.

Хаця сам Салах публічна не пацвярджаў, што ён зрабіў аперацыю, ёсць усе прыкметы гэтага.

Па-першае, Махамед раней меў прыкметную праблему з лініяй валасоў — звыклае для многіх аблысенне ў бакавых частках. Па-другое, пасля трансплантацыі заўсёды выразна бачная розніца паміж участкамі, дзе няма валасоў, дзе проста стала менш валасоў і дзе адбылася перасадка.

Такім мы яго памятаем. Фота: інстаграм Махамеда Салаха

Таму наўрад ці Салах будзе доўга хадзіць амаль лысым — як толькі паўнавартасна завершыцца працэс адрастання перасаджаных фалікулаў, гулец амаль напэўна здзівіць новым стылем.

Саудаўская Аравія — адзіны прэтэндэнт на правядзенне чэмпіянату свету па футболе ў 2034 годзе

БАТЭ вылецеў з Кубка Беларусі на стадыі 1/8 фіналу

Былую бразільскую футбольную зорку абакралі ў Парыжы на паўмільёна еўра

Nashaniva.com