У Віцебскай вобласці будуць чутныя выбухі і стрэлы, а людзей прызавуць у армію па СМС
Ваенкаматы рэгіёна правядуць мабілізацыйныя вучэнні — будуць адбіваць напад гіпатэтычнага праціўніка.
31.07.2024 / 11:47
Фота: Мінабароны
У Віцебскай вобласці з 31 ліпеня па 9 жніўня пройдуць мабілізацыйныя вучэнні.
Удзельнічаць у занятках будуць ваенкаматы Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў. Яны будуць выконваць пастаўленыя задачы і абараняць тэрыторыю ад гіпатэтычнага праціўніка.
Вайскоўцы будуць прымяняць светлашумавыя гранаты, халастыя патроны, выбуховыя пакеты. Мясцовых жыхароў просяць паставіцца з разуменнем, піша «Герой працы».
Ваеннаабавязаным будуць рассылацца апавяшчэнні аб неабходнасці яўкі ў ваенкамат, у тым ліку з дапамогай СМС-паведамленняў.
Мінабароны патлумачыла змены заканадаўства наконт SMS-позваў
Апублікавалі закон аб SMS-позвах
Хрэнін: SMS-позвы будуць прыходзіць у ваенны час