Зяленскі прыехаў з інспекцыяй на мяжу з Беларуссю
Уладзімір Зяленскі сёння інспектуе будаўніцтва фартыфікацыйных умацаванняў у Валынскай вобласці, а таксама правёў там нараду па бяспецы.
30.07.2024 / 14:12
Фота тут і далей: офіс Зяленскага
Прэзідэнт Украіны ў Валынскай вобласці правёў каардынацыйную нараду па бяспецы сітуацыі і абароне дзяржмяжы.
«Асноўная ўвага — абароне нашай дзяржаўнай мяжы ў абласцях, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю. Працягваем узмацняць украінскую мяжу», — сказаў ён.