Ізраільская армія нанесла ўдары па ваенных аб'ектах «Хезбалы»
Інфармацыйнае агенцтва AFP перадае, што Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) нанесла каля дзесяці ўдараў па цэлях «Хезбалы» ў Ліване. Як мінімум адзін чалавек загінуў.
30.07.2024 / 14:16
Фота: Mohammed Zaatari / AP
Па ўсім відаць, гэты ўдар — частка дзеянняў у адказ пасля абстрэлу вёскі на падкантрольных Ізраілю Галанскіх вышынях, піша Bild.
У канцы мінулага тыдня баевікі «Хезбалы» абстралялі населены пункт Мадждаль-Шамс, у выніку як мінімум 12 чалавек загінулі, яшчэ дзясяткі атрымалі раненні. Пасля гэтага прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што «адказ будзе — і ён будзе жорсткім».
У той жа час Міністэрства замежных спраў Ізраіля заклікае «неадкладна» выключыць Турцыю з НАТА пасля выказванняў прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Нядаўна ён заявіў, што Турцыя можа пачаць уварванне ў Ізраіль.
«Эрдаган зрабіў Турцыю членам іранскай восі зла», — заявіў міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац.
Ізраіль папярэдзіў пра магчымасць поўнамаштабнай вайны з «Хезбалой»
На Галанскія вышыні прыляцела ракета, загінулі як мінімум 10 дзяцей і падлеткаў
Прэзідэнт Турцыі Эрдаган прыгразіў Ізраілю ўварваннем
Кіраўнік МЗС Ізраіля рэзка адказаў на пагрозы Эрдагана і апублікаваў здзеклівы калаж
Улады ЗША і іншых краін заклікаюць сваіх грамадзян пакінуць Ліван. Бейрут у чаканні ўдару