Беларусь экстрадзіруе грамадзяніна Турцыі, якога абвінавачваюць у забойстве
Беларусь задаволіла запыт Турцыі аб выдачы ёй 32-гадовага грамадзяніна краіны, якога на радзіме абвінавачваюць у забойстве, паведамілі ў прэс-службе Генпракуратуры.
30.07.2024 / 16:02
Фота ілюстрацыйнае
Паводле даных турэцкіх следчых, мужчына падчас канфлікту ўдарыў галавой у твар іншага чалавека. Пасля чаго стрэліў з пісталета не менш за восем разоў у другога пацярпелага — ад атрыманых агнястрэльных раненняў той загінуў на месцы.
Урэшце, зрабіў адзін стрэл у нагу трэцяга пацярпелага, які спрабаваў забраць у абвінавачанага зброю, чым прычыніў яму менш цяжкае цялеснае пашкоджанне.
Генпракуратура Беларусі даручыла перадаць абвінавачанага канвою турэцкага боку.
У Італіі затрымалі беларуса, аб'яўленага ў вышук на радзіме
Беларусь экстрадзіравала грамадзяніна Літвы, які быў у вышуку Інтэрпала