Беларускі вясляр у адзін дзень з выхадам у алімпійскі паўфінал стаў бацькам

Для весляра Яўгена Залатога 30 ліпеня адгэтуль стане асаблівай датай у жыцці. Прыкладна ў 11:40 гадзін па беларускім часе ён выйграў у чвэрцьфінале алімпійскага турніру па акадэмічным веславанні, а за дзве з паловай гадзіны да таго ў Мінску ягоная жонка Ксенія нарадзіла сына.

30.07.2024 / 17:06

Яўген Залаты з жонкай Ксеніяй

Шчаслівая для сям'і падзея адбылася ў 9:19, аднак Яўгену Залатому да гонкі пра яго гэта не казалі, каб не хваляваць.

Хлопчык нарадзіўся ростам 55 см і вагой 3450 г, піша БелТА са слоў мамы спартсмена Таісія Іванаўна. Яна адзначыла, што сям'я спартсмена свядома і доўга ішла да з'яўлення дзіцяці. Яно для сужонцаў першае, а ў шлюбе Яўген і Ксенія ўжо чатыры гады. 

Яўген Залаты выйграў чвэрцьфінал алімпійскага турніру па акадэмічным веславанні

Пасля трох дзён спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях лідзіруюць японцы

Аліна Змушка заняла ў алімпійскім фінале восьмае месца

Верым у Змушку! Хто тая плыўчыха, якая сёння можа прынесці медаль Беларусі

Тынейджарка з Японіі стала алімпійскай чэмпіёнкай у 14 год. Прычым у якой дысцыпліне!

Nashaniva.com