На расійскі аэрапорт абрынуўся смерч, які раскідаў самалёты, як цацкі ВІДЭА
У аэрапорце Бегішава пад Ніжнякамскам у Татарстане разышоўся ўраганны вецер, які затым перафарматаваўся ў смерч, што ўздымаў у паветра нават лёгкаматорныя самалёты.
30.07.2024 / 18:34
Скрыншот з відэа
Непагадзь знесла чатыры паветраныя судны. Двое работнікаў аэрапорта атрымалі пашкоджанні.
Колькі матэрыяльнай шкоды нанесена ўладальнікам тэхнікі, яшчэ толькі належыць падлічыць.
Сёння над Мінскам бачылі віхор. Сіноптыкі растлумачылі, з чым гэта звязана
У Калужскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-28, экіпаж загінуў
Ураган закрануў населеныя пункты, у якіх жыве больш за мільён чалавек