Ціханоўская наведала краму Kropka разам з літоўскімі палітыкамі

Святлана Ціханоўская наведала віленскую беларускую краму Kropka, на якую ў гэтыя выхадныя быў здзейснены напад, каб падтрымаць яе ўладальніка Змітра Фурманава і ягоную каманду. Беларускую дэмакратычную лідарку суправаджалі амбасадарка па асаблівых даручэннях літоўскага МЗС Аста Андрыяўскене і дэпутат Сейма Літвы Томас Тамілінас.

30.07.2024 / 22:08

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Рэжыму не падабаюцца добрыя адносіны паміж народам Літвы і беларусамі. І ён увесь час здзяйсняе такія правакацыі, каб сутыкнуць нас ілбамі.

Гэта робіцца для таго, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў і пасеяць страх сярод беларусаў. У дэмакратычным грамадстве не павінна існаваць ксенафобіі ў аніякім выглядзе», — адзначыла Святлана Ціханоўская. 

Таксама яна падзякавала літоўскаму ўраду за вельмі хуткую рэакцыю на здарэнне і выказала спадзяванне на паспяховае расследаванне ды пакаранне вінаватых.

Падтрымаць «Кропку» можна наведаўшы краму і купіўшы там вырабы беларускіх майстроў і майстрыц: Savičiaus g. 6, Вільня.

Літоўская паліцыя пачала расследаванне ў сувязі з інцыдэнтам супраць беларускай крамы ў Вільні

Уласнікі крамы Kropka, на якую быў здзейснены напад, абвясцілі збор на рамонт або запрашаюць нешта набыць

Правакацыя і спроба распаліць варожасць — Ціханоўская пракаментавала інцыдэнт у краме Kropka ў цэнтры Вільні

Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс

На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»

Nashaniva.com