Ізраіль падчас удару па Тэгеране забіў лідара ХАМАС Ісмаіла Ханію

Удар быў нанесены па яго рэзідэнцыі ў сталіцы Ірана.

31.07.2024 / 06:37

Ісмаіл Ханія. Фота: Wikimedia Commons

ХАМАС паведаміла аб гібелі кіраўніка палітбюро руху Ісмаіла Ханіі ў выніку ўдару Ізраіля па яго рэзідэнцыі ў сталіцы Ірана Тэгеране:

«Рух ісламскага супраціву ХАМАС выказвае спачуванні сынам нашага вялікага палесцінскага народа. Ісмаіл Ханія, кіраўнік руху быў забіты ў выніку вераломнага налёту сіяністаў на яго рэзідэнцыю ў Тэгеране пасля яго ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі новага прэзідэнта Ірана»

Nashaniva.com