Сын Прыгожына ўзначаліў беларускі «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг»
Павел Яўгенавіч Прыгожын стаў кіраўніком беларускага ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг» — «дачкі» аднайменнай расійскай кампаніі. Змены ўнесены ў беларускі Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і ІП 10 ліпеня, піша Reform.news.
31.07.2024 / 06:56
Ніякіх іншых зменаў у структуру ўласнасці беларускай кампаніі ўнесена не было.
ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг» са статутным фондам у 200 рублёў (каля 80 даляраў) было зарэгістравана Магілёўскім аблвыканкамам 19 ліпеня 2023 года і атрымала УНП 791314882. 100%-ы ўладальнік беларускай кампаніі — расійскае ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг» (1037843002515).
23 жніўня 2023 года Яўген Прыгожын, кіраўнік ПВК «Вагнер», загінуў у авіякатастрофе ў Цвярской вобласці.