Кім Чэн Ын працягвае асабіста змагацца з паводкай. Гэтым разам ён інспектаваў на надзіманай лодцы

На лодцы лідар КНДР агледзеў затопленыя раёны Пхеньяна.

31.07.2024 / 07:34

«Таварыш Кім Чэн Ын, аглядаючы затопленыя раёны, дзе цяжка распазнаць рэльеф мясцовасці і мясцовыя прадметы, выказаў вялікую заклапочанасць. І выказаў рашучасць прыняць магутныя дзяржаўныя меры па аднаўленні ў найкароткі тэрмін і стварыць больш выдатнае гняздо жыцця для насельніцтва. Напрыканцы паседжання паважаны таварыш Кім Чэн Ын сказаў, што мы не раз перажывалі крызіс, але кожны раз заўсёды былі смелымі і наступальнымі, тварылі толькі цуды», — паведамляе Карэйскае тэлеграфнае інфармацыйнае агенцтва.

Nashaniva.com