Што робіцца на мяжы з Польшчай і Літвой раніцай у сераду

Лічбы фіксуюць наяўнасць чэргаў перад заездам на пагранпераход.

31.07.2024 / 09:08

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на раніцу серады 09:00 у чарзе стаяць 35 аўтобусаў і 400 легкавікоў. Такой інфармацыяй падзяліўся Дзяржпагранкамітэт.

У Казловічах стаіць 300 грузавікоў.

Чэргі з легкавых машын захоўваюцца і на пунктах пропуску на мяжы з Літвой: у «Каменным Логу» стаяць 210 аўто і 6 аўтобусаў, 750 грузавікоў.

У Беняконях — 100 легкавікоў і 940 грузавікоў. Пры гэтым чэргаў з аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма зусім. Стаіць 315 грузавікоў.

Nashaniva.com