Унук забіў бабулю, бо тая папрасіла яго не піць

36-гадовага жыхара Дрыбінскага раёна абвінавачваюць у забойстве ўласнай бабулі. Канфлікт, які абярнуўся трагедыяй, адбыўся пасля таго, як 81-гадовая жанчына папрасіла ўнука спыніць выпіваць дома.

31.07.2024 / 10:05

Адбывалася ўсё з 13 па 16 ліпеня. Мужчына піў сваёй кватэры. Разам з ім жыла яго старэнькая бабуля, якая, будучы інвалідам I групы, не магла самастойна перасоўвацца.

«На зробленую бабуляй заўвагу аб спыненні ўжывання алкаголю ўнук нанёс ёй не менш за дзесяць удараў рукамі і нагамі па розных частках цела, у тым ліку ў галаву і па тулаве», — паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.

Ад траўмаў жанчына памерла на месцы. Паведамляецца, што пасля гэтага абвінавачаны працягнуў выпіваць і некаторы час правёў у кватэры разам з целам бабулі. Міліцыю выклікалі суседзі.

Мужчыну ўзялі пад варту.

Nashaniva.com