У Падмаскоўі двое беларусаў выкралі беларуску і патрабавалі за яе выкуп
У падмаскоўным Каралёве двое мужчын 28 ліпеня выкралі дзяўчыну з гатэля і патрабавалі з яе 700 тысяч рублёў (каля 8 тысяч даляраў), піша РЕН ТБ.
31.07.2024 / 10:33
«Злачынцы гвалтам пасадзілі 33-гадовую грамадзянку Беларусі ў машыну і пачалі патрабаваць з яе грошы пад надуманай падставай, — паведамляе выданне.
Непадалёк ад канцэртнай залы «Крокус Сіці Хол» у Краснагорску выкрадальнікі перасадзілі сваю ахвяру ў іншы аўтамабіль. Пацярпелую ўдалося вызваліць паліцыянтам.
Выкрадальнікамі апынуліся 26-гадовы і 37-гадовы жыхары Беларусі. Па факце здарэння распачалі крымінальную справу па артыкулах аб выкраданні і вымагальніцтве.