«Раз ты гаворыш па-беларуску, значыць, ты большы беларус за мяне?»

абмяркоўвайце!

Каб быць беларусам варта проста адчуваць сябе беларусам? Стась Карпаў у фэйсбуку дае свой адказ на гэтае пытанне. 

31.07.2024 / 11:12

Адзін чалавек спытаў у мяне з крыўдаю «ты лічыш, што раз ты гаворыш па-беларуску, значыць, ты большы беларус за мяне?»

І я адказаў чалавеку не задумваючыся ад чыстага сэрца і не крывячы душой.

Што я адказаў? Я адказаў «канечне». Я адказаў «100%». Я адказаў: «Калі ты не ведаеш беларускай — значыць менавіта ты большы беларус за мяне?» Ну, пры іншых роўных.

Не, рабяты. Так я не гуляю. Гэта вельмі прыемна думаць, што «ўсё вакол аднолькавае», «усё не важна і не лічыцца».

Усё лічыцца, калі лічыць.

Каб быць беларусам варта проста адчуваць сябе беларусам? Бясспрэчна. Так яно і ёсць. Але, напрыклад, каб стаць кіроўцам транспартнага сродку трэба зрабіць болей, чым проста палюбіць тачку і панюхаць бензін. І нават калі вы атрымаеце пасведчанне катэгорыі Б, высветліцца, што бываюць добрыя кіроўцы і бываюць кіроўцы гаўняныя.

І ўсе вакол ведаюць, што гаўняныя кіроўцы называюцца гэтак жа як і астатнія, але ёсць нюанс. Я, напрыклад, так сабе кіроўца і нармальны беларус. А вы там самі глядзіце.

Nashaniva.com