У Мінску за суткі згарэлі адразу тры машыны
Ратавальнікі тушылі два легкавікі і грузавы цягач.
31.07.2024 / 11:55
30 ліпеня а 12:27 на вул. Шаранговіча насупраць дома № 25 праз узгаранне ў маторным адсеку загарэўся легкавы аўтамабіль.
Паведамленне аб аналагічным здарэнні на вул. Глебкі, 5, ратавальнікі атрымалі ў 22: 27, паведамляе МНС.
Напярэдадні таксама гарэў грузавы седлавы цягач, прыпаркаваны насупраць дома № 86 на вул. Асаналіева, 86. Выклік паступіў у 21:26. У цягачы ўспыхнула ізаляцыя электраправодкі халадзільнай устаноўкі паўпрычэпа-рэфрыжэратара. Усе тры ўзгаранні ратавальнікі ліквідавалі.