Аліна Змушка не выйшла ў паўфінал Алімпіяды на 200 метрах брасам, стаўшы апошняй у сваім заплыве
У зводнай табліцы кваліфікацыі беларуска абышла толькі дзвюх спартсменак.
31.07.2024 / 12:24
Фота: alina_zmushko / Instagram
Беларуска Аліна Змушка, якая выступае пад нейтральным сцягам, не змагла сёння прабіцца ў фінал Алімпіяды на дыстанцыі 200 метраў брасам.
Змушка ўдзельнічала ў першым кваліфікацыйным заплыве і фінішавала на апошнім, сёмым, месцы з вынікам 2.28.19.
У агульнай табліцы горш за беларуску праплылі толькі дзве дзяўчыны. Для траплення ў паўфінал неабходна было ўвайсці ў лік 16 найлепшых.
Нагадаем, Змушка дабралася да фіналу на стометроўцы брасам, аднак там фінішавала апошняй.