У Польшчы затрымалі выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён не раз ездзіў у Беларусь

дапоўнена

Ён выкраў даныя тысяч супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў.

31.07.2024 / 12:50

Ілюстрацыйнае фота

У Польшчы затрымалі выкладчыка Вайсковай акадэміі, якія выкраў даныя тысяч супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, паведаміў тэлеканал TVN.

«Вайсковая жандармерыя затрымала супрацоўніка Ваенна-гістарычнага бюро і адначасова выкладчыка Акадэміі ваеннага мастацтва. У яго былі знойдзены тысячы асабістых тэчак супрацоўнікаў спецслужбаў», — гаворыцца ў паведамленні. Таксама паведамляецца, што акрамя тэчак з данымі супрацоўнікаў спецслужбаў, у затрыманага выкладчыка пры ператрусе была знойдзеная дзіцячая парнаграфія.

Тэлеканал сцвярджае, што па гэтай справе, апрача Вайсковай жандармерыі і пракуратуры, працуе таксама Служба вайсковай контрразведкі. Павел П. неаднаразова наведваў Беларусь.

Фота: Wojskowe Biuro Historyczne

Верагодна, гаворка ідзе пра гісторыка Паўла Пятроўскага. Ён займаецца гісторыяй польскіх узброеных сіл пасля Другой сусветнай вайны і гісторыяй спецслужбаў таталітарных дзяржаў.

Nashaniva.com