Заўтра пасольства Балгарыі ў Мінску часова прыпыніць падачу на шэнген
Тайм-аўт бярэцца на два тыдні.
31.07.2024 / 13:01
Пасольства Балгарыі ў Мінску. Фота: mfa.bg
Заўтра пасольства Балгарыі ў Мінску часова прыпыніць падачу на шэнгенскія візы. Паведамленне аб гэтым з'явілася на афіцыйным сайце.
Тайм-аўт бярэцца на два тыдні: з 16 жніўня праца консульскага аддзела адновіцца.
Таксама з 9 па 16 жніўня балгарскае пасольства не будзе выдаваць нацыянальныя візы тыпу D.