Паглядзіце, якое сімпатычнае тыграня пасялілася ў Мінску ФОТАФАКТ

У Мінскім заапарку паласатае папаўненне.

31.07.2024 / 13:56

Фота: Мінгарвыканкам

У тыгрыцы па імені Яраслава зараз ёсць сябар. І прыбыў ён з цэнтра «Амурскі тыгр». Тыграня з пашкоджанымі лапкамі знайшлі ў лістападзе мінулага года на дарозе ў Хабараўскім краі. Тыгрыцы побач з малым не аказалася.

З-за атрыманых пашкоджанняў тыграняці правялі некалькі аперацый. Ён прайшоў рэабілітацыю, аднак жыць на волі не зможа, бо могуць быць наступствы траўмаў. Таму было прынятае рашэнне адправіць яго ў Мінскі заапарк.

Дарэчы, завуць яго Сіндбад.

Nashaniva.com