Затрымалі кухара мінскага рэстарана Il Forno
На відэа мужчыну прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
31.07.2024 / 14:35
На відэа мужчыну прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, напісанні негатыўных каментароў, а таксама ў тым, што ён нібыта даслаў ініцыятыве «Чорная кніга Беларусі» інфармацыю пра свайго суседа-міліцыянта, піша «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — 35-гадовы Аляксей Шэлест.