Не толькі Малі. Украінскі спецназ ГУР нанёс удар па расійскай базе ў Сірыі
Крыніцы Kyiv post у ГУР заявілі пра спусташальны ўдар па расійскай авіябазе ў Сірыі праз дзень пасля сустрэчы Пуціна і Асада.
31.07.2024 / 14:39
Фота дадзена крыніцамі Kyiv Post
У распараджэнні Kyiv Post трапілі некалькі эксклюзіўных відэа і фота, якія дэманструюць працяг спецаперацыі падраздзяленняў Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГУР) па знішчэнні расійскіх вайсковых сродкаў у Сірыі.
Як паведамляюць крыніцы Kyiv Post у выведцы, групоўка «Хімік» нанесла комплексны ўдар па пазіцыях расійскіх войскаў у Сірыі ў канцы ліпеня 2024 года. Мэтай атакі была расійская ваенная тэхніка на авіябазе Кувейрэс, якая знаходзіцца на ўсход ад Алепа і занятая расійскімі войскамі.
Паведамляецца, што ўдар быў нанесены на наступны дзень пасля сустрэчы ў Крамлі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Сірыі Башара Асада ў сераду, 24 ліпеня.
Украінская выведка, паведамляе Kyiv Post, мяркуе, што база таксама выкарыстоўвалася для падрыхтоўкі і адпраўкі наймітаў на вайну ва Украіне.
Паўстанцы-туарэгі пасля знішчэння атрада вагнераўцаў зняліся з украінскім сцягам ФОТАФАКТ
ГУР Украіны прызнала дачыненне да ліквідацыі калоны вагнераўцаў у Малі
У Малі ў засадзе туарэгаў загінулі больш за 80 байцоў ПВК «Вагнер»
Хто такія туарэгі, якія разграмілі калону вагнераўцаў? І за што яны ваююць?