У Мінску легкавік пратараніў прыпынак

Кіроўца Audi здаў назад, але зрабіў гэта неахайна.

31.07.2024 / 15:37

Фота: мінская ДАІ

Здарэнне адбылося раніцай 31 ліпеня на Партызанскім праспекце. 28-гадовы кіроўца Audi пачаў рух заднім ходам і ўрэзаўся ў прыпыначны пункт.

У выніку была пашкоджана канструкцыя прыпынку. Пацярпелых няма.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі ДАІ. Яны нагадалі, што пры руху заднім ходам неабходна выконваць максімальную канцэнтрацыю.

Nashaniva.com