МЗС рэкамендаваў беларусам не ездзіць у Ліван

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі «ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі» рэкамендавалі часова ўстрымацца ад паездак у Ліван. Гаворка ідзе ў тым ліку пра візіты, якія былі запланаваны раней. 

31.07.2024 / 16:05

Маніфестацыя ў Ліване пасля забойства лідара руху ХАМАС Ісмаіла Ханіі

Што да тэрмінаў, то МЗС сцвярджае, што купляць квіткі ў Ліван не варта да «стабілізацыі становішча ў рэгіёне».

«Грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Лівана, неабходна строга выконваць указанні мясцовых уладаў, падтрымліваць сувязь з пасольствам Беларусі ў Сірыі, а таксама актуалізаваць свае даныя па консульскім уліку», — падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.

Такія меры звязаныя з узброеным канфліктам, які разгараецца паміж Ізраілем і вайсковай групоўкай «Хезбала», што базуецца ў Ліване.

«Хезбала» паведаміла пра гатоўнасць пачаць вайну супраць Ізраіля пасля забойства Ісмаіла Ханіі

Ізраіль нанёс удар па Бейруце. Магчыма, забіты адзін з лідараў «Хезбалы»

Ізраільская армія нанесла ўдары па ваенных аб'ектах «Хезбалы»

Улады ЗША і іншых краін заклікаюць сваіх грамадзян пакінуць Ліван. Бейрут у чаканні ўдару

Ізраіль адказаў на гібель людзей на футбольным полі ўдарамі па «Хезбалле» ў Ліване

Ізраіль папярэдзіў пра магчымасць поўнамаштабнай вайны з «Хезбалой»

На Галанскія вышыні прыляцела ракета, загінулі як мінімум 10 дзяцей і падлеткаў

Nashaniva.com