Урад абяцае ў год прэзідэнцкіх выбараў падняць зарплаты медыкаў да 150, а настаўнікаў — да 100% ад сярэдніх

Пра намер сфармаваць бюджэт Беларусі на 2025 год з закладзеным дэфіцытам паведаміў перад пасяджэннем прэзідыума Савета Міністраў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

31.07.2024 / 16:13

Селіверстаў адзначыў, што бюджэт захавае сацыяльную скіраванасць.

«Мы прыкладаем намаганні для выканання галоўнай задачы — па заробках бюджэтнікаў. З улікам наяўных рэсурсаў мы павінны да канца 2025 года на планаваныя параметры выйсці», — падкрэсліў міністр.

Паводле яго, сярэдні заробак дактароў да 2025 года павінен скласці 150% да сярэдняга па эканоміцы, настаўнікаў — 100%.

У прыярытэце таксама выдаткі, звязаныя з інфраструктурай.

«Дарогі, рамонт вуліц, будаўніцтва жылля — усё гэта будзе прырастаць крыху больш, чым іншыя выдаткі бюджэту», — заявіў Селіверстаў.

«Бюджэт 2025 года плануецца з дэфіцытам. Гэта звязана збольшага і з тым, што мы прыцягваем на рэалізацыю розных мерапрыемстваў пазыковыя сродкі, у тым ліку Расійскай Федэрацыі», — звярнуў увагу міністр.

З 1 жніўня павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму

Беларускіх выпускнікоў плануюць адпраўляць па размеркаванні ў Расію?

Еўрасаюз прызнаў празмерным дэфіцыт бюджэту ў васьмі сваіх членаў

Nashaniva.com