З'явіліся ФОТА падазраванага ў нападзе на віленскую беларускую краму Kropka

Фота зламысніка, знятае на камеру відэаназірання 28 ліпеня пасля 3-й гадзіны ночы, апублікавана, у прыватнасці, на фэйсбук-старонцы Reidas.lt.

31.07.2024 / 16:25

Тыя, хто апазнае асобу на здымку, заклікаюцца звязвацца а старшай следчай Вольгай Лук'янаваў праз тэлефон 8 60712497 ці e-mail lukjanova@policija.lt

Пра наяўнасць у паліцыі відэа, на якім выяўлены зламыснік падчас здзяйснення нападу, раней казаў уладальнік крамы Зміцер Фурманаў.

Крама Kropka знаходзіцца ў цэнтры Вільні на вуліцы Савічаў (Savičiaus g. 6) паміж Ратушнай плошчай і корпусам ЕГУ. Працуе з 11:00 да 20:00 штодня.

У ноч на нядзелю невядомыя напалі на краму. Там разбілі акно, а на сцяне напісалі па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».

Ціханоўская наведала краму Kropka разам з літоўскім палітыкам

Літоўская паліцыя пачала расследаванне ў сувязі з інцыдэнтам супраць беларускай крамы ў Вільні

Уласнікі крамы Kropka, на якую быў здзейснены напад, абвясцілі збор на рамонт або запрашаюць нешта набыць

Правакацыя і спроба распаліць варожасць — Ціханоўская пракаментавала інцыдэнт у краме Kropka ў цэнтры Вільні

Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс

Nashaniva.com