Прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек

31 ліпеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сёння з'яўляюцца ў Беларусі палітвязнямі, складае 1391 чалавек.

31.07.2024 / 16:37

У спіс палітзняволеных былі дададзеныя наступныя прозвішчы:

Сяргей Харытановіч, Нэлі Алфёрава, Сяргей Лашчанка, Ігар Мезін, Уладзімір Нікіцін, Станіслаў Швайкоўскі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на гэты момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1391 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце і нават часам змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Затрымалі кухара мінскага рэстарана Il Forno

Затрымалі адміністратарку чата «Беларусы ў ЗША»

Кіроўцу Яндэкс-таксі затрымалі пасля размовы ў чат-рулетцы

Nashaniva.com