У Беларусі выпусцілі экасумкі з адкідаў вытворчасці
Сумесную калекцыю экасумак з дэніму і скуры выпусцілі беларускія брэнды Conte і Makey, піша «Анлайнер».
31.07.2024 / 16:44
Такім чынам кампаніі імкнуцца паменшыць негатыўны ўплыў вытворчасці на экалогію. Як сказана ў прэс-рэлізе, новае жыццё атрымалі 200 квадратных метраў скуры і 50 дэніму.
Усяго выпушчана 420 экасумак. Незалежна ад мадэлі, кожная абыйдзецца ў 179 рублёў. Аксесуары ўжо можна купіць у фірмовых крамах Conte і Makey.
Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»