У парламенце Малдовы праходзяць ператрусы. Палобна, што зноў шпіянаж

У Кішынёве супрацоўнікі Службы інфармацыі і бяспекі (СІБ) сумесна з пракуратурай па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і асаблівых справах 31 ліпеня праводзяць ператрусы ў будынку парламента Малдовы ў межах крымінальнай справы. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла прэс-сакратарка СІБ Даніэла Мынзат.

31.07.2024 / 17:51

Парламент Малдовы. Фота: parlament.md

Інфармацыю пра ператрусы таксама пацвердзіў прадстаўнік пракуратуры Малдовы Эміль Гайтур. Пра якую крымінальную справу ідзе гаворка, чыноўнікі не ўдакладняюць.

Між тым крыніцы малдаўскай службы «Радыё Свабода» паведамляюць, што расследаванне вядзецца ў справе аб шпіянажы ў дачыненні да кіраўніка юрыдычнага дэпартамента парламента Малдовы Іёна Крангэ. Паводле суразмоўцаў медыя, чыноўніка злавілі з доказамі злачынства, калі ён перадаваў інфармацыю супрацоўнікам амбасады Расіі ў Кішынёве.

Паводле крыніц выдання NewsMaker, ператрусы звязаныя з расследаваньнем справы аб здрадзе радзіме.

Калі інфармацыя аб шпіянажы пацвердзіцца афіцыйна, гэта будзе другі падобны выпадак у Малдове за апошнія два месяцы.

Раней стала вядома, што экс-начальнік Генштаба Малдовы Ігар Горган зліваў сакрэтную інфармацыю сваім куратарам з ГРУ Расіі.

Экс-начальнік Генштаба Малдовы зліваў сакрэтную інфармацыю сваім куратарам з ГРУ Расіі

Малдова ўступае ў перамовы аб уступленні ў Еўрасаюз

У Малдове расследуюць справу аб умяшанні ў працу Інтэрпола з удзелам «асоб з Беларусі»

Nashaniva.com