Вярхоўны лідар Ірана загадаў ударыць па Ізраілі

The New York Times са спасылкай на трох іранскіх чыноўнікаў паведамляе, што іранскі Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменэі на пасяджэнні Найвышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана аддаў загад нанесці ўдар па Ізраілі.

31.07.2024 / 23:10

Іранскія жанчыны на жалобным мітынгу ў Тэгеране з партрэтамі Алі Хаменэі. Фота: AP Photo/Vahid Salemi

Удар мае быць адказам на забойства аднаго з лідараў групоўкі ХАМАС Ісмаіла Ханіі.

Кіраўнік Палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія быў забіты ў Тэгеране 31 ліпеня. Паводле інфармацыі Al-Arabiya, ён загінуў у выніку прамога траплення ізраільскай ракеты ў будынак, дзе гэты дзеяч спыняўся на ноч.

Па звестках ізраільскіх СМІ, характар чаканага адказу выглядае пакуль цьмяным, але адным з разгляданых варыянтаў з'яўляецца спалучэнне ракет і БПЛА — як і ў выпадку з аналагічнай атакай у красавіку.

Падчас той атакі іранскія вайскоўцы выпусцілі 120 балістычных і 30 крылатых ракет, а таксама больш за 170 беспілотнікаў. Удар працягваўся больш за пяць гадзін. ЦАХАЛ тады заявіў, што перахапіў 99% дронаў і ракет.

«Хезбала» паведаміла пра гатоўнасць пачаць вайну супраць Ізраіля пасля забойства Ісмаіла Ханіі

Іран, Турцыя, хусіты і «Хезбала» пагражаюць Ізраілю пасля забойства лідара ХАМАС

Махмуд Абас пасля ліквідацыі лідара ХАМАС заклікаў палесцінцаў да адзінства

Новы прэзідэнт Ірана прыняў прысягу пад скандаванне «Смерць Амерыцы і Ізраілю»

У Тэгеране знішчылі лідара ХАМАС Ісмаіла Ханію

Nashaniva.com