На мяжы з Польшчай вырасла чарга з аўтобусаў

Што робіцца на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой па стане на 8:00?

01.08.2024 / 08:15

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» у чарзе стаяць 57 аўтобусаў і 350 легкавікоў (учора ў гэты час было 35 аўтобусаў). Такой інфармацыяй падзяліўся Дзяржпагранкамітэт.

У Казловічах стаіць 100 грузавікоў (учора было 300 грузавікоў).

Чэргі з легкавых машын захоўваюцца і на пунктах пропуску на мяжы з Літвой: у «Каменным Логу» стаяць 290 аўто і 9 аўтобусаў, 760 грузавікоў.

У Беняконях — 200 легкавікоў і 940 грузавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма зусім. Стаіць 360 грузавікоў.

Nashaniva.com