Сёння беларусы выступяць у трох відах спорту на Алімпіядзе
Яўген Залаты і Таццяна Клімовіч правядуць паўфінальныя заезды ў акадэмічным веславанні ў сваіх адзіночках (заезды прыкладна ў 10:30 і 10:50).
01.08.2024 / 08:23
Фота: Michel Reaves / Getty Images
Плыўчыха Анастасія Шкурдай пазмагаецца за выхад у паўфінал на кароннай дыстанцыі 200 м на спіне (пачатак заплываў у 12:00), паўфіналы пройдуць вечарам.
У стральбе з вінтоўкі на 50 м з трох становішчаў выступіць Дар'я Чупрыс (пачатак а 10-й).
У медальным заліку Алімпіяды на першае месца выйшаў Кітай
Беларускі вясляр у дзень выхаду ў алімпійскі паўфінал стаў бацькам
Спартоўцы з КНДР і Паўднёвай Карэі зрабілі сумеснае сэлфі на Алімпіядзе ФОТА