У жанчын, якія ездзілі па Магілёве з надпісам «Мілфіцыя», канфіскавалі матацыклы

«Супрацоўнікі ДАІ імгненна ўстанавілі жанчын», — паведаміў блізкі да міліцыі

01.08.2024 / 09:19

«У адносінах да іх складзены ажно чатыры адміністратыўкі, а двухколнікі канфіскаваныя», — дадаў тэлеграм-канал.

Паведамляецца, што яны не раз траплялі ў поле зроку міліцыі, адна з іх больш за 60 разоў парушыла правілы дарожнага руху, у тым ліку і пазбавілася правоў кіроўцы.

Відэа з «мілфіцыяй» набрала ў тыктоку амаль мільён праглядаў і больш за 20 тысяч лайкаў. Шмат хто пісаў, што пасля такога хоча пераехаць жыць у Магілёў.

На вуліцах Магілёва можна пабачыць «мілфіцыю» на матацыклах ВІДЭА

Nashaniva.com