У Беларусі прайшла хваля ператрусаў у кватэрах прадстаўнікоў медыя
У чэрвені-ліпені прайшоў як мінімум 21 ператрус у журналістаў, якія выехалі за мяжу і працягваюць працу ў медыя, паведамляе БАЖ.
01.08.2024 / 10:08
У абсалютнай большасці па месцах рэгістрацыі журналістаў і журналістак сілавікі прыязджалі з пастановамі на ператрус па заведзеных на медыйшчыкаў крымінальных справах.
У шэрагу выпадкаў сілавікі запісвалі так званыя «пакаяльныя» відэа з роднымі журналістаў. Так, нядаўна, сілавікі прымусілі бацькоў вядоўцаў канала выдання «Люстэрка» ў ТікТок запісаць відэа са словамі асуджэння і абурэння ў дачыненні да дзяцей.
Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць новую хвалю ператрусаў спосабам ціску на журналістаў і медыя. Улады не пакідаюць у спакоі не толькі журналістаў, што вымушана з’ехалі з Беларусі пад пагрозай рэпрэсій, але і іх родных.
На дадзены момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 37 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя.
Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»
Зноў правялі ператрус у праваабаронцы і журналіста Ігара Казмерчака
Сядзіць у камеры насупраць Бабарыкі. У якіх умовах трымаюць журналіста «Радыё Свабода» Ігара Лосіка