Ва Украіне ў дом расійскага апазіцыянера Панамарова ўляцеў шахед. Палітык назваў гэта арганізаваным замахам на яго
У Кіеўскай вобласці па доме расійскага апазіцыянера Іллі Панамарова ўдарыў шахед. Пра гэта палітык напісаў у сацсетках.
01.08.2024 / 10:21
Панамароў атрымаў раненні, але цудам застаўся жывы.
Паводле яго слоў, гэта пятая спроба забіць яго, найбольш арыгінальная і паспяховая, супраць якой цяжка было абараніцца.
Ілья Панамароў — расійскі апазіцыянер, які з 2016 года пражывае ва Украіне. Пасля 2022 года ён даклараваў стварэнне Нацыянальнай рэспубліканскай арміі, якая мае ажыццяўляць узброены супраціў рэжыму Пуціна. НРА ўзяла на сябе адказнасць за забойства Дар’і Дугінай, але больш ніяк асабліва сябе не праяўляла.