На новай станцыі метро ў Мінску зробяць падсветку, якая імітуе слуцкія паясы ФОТЫ

Станцыя будзе аформлена ў сініх і сталёвых колерах.

01.08.2024 / 11:07

Фота: Мінскбуд

Станцыя трэцяй лініі мінскага метро «Слуцкі Гасцінец» будзе абсталявана падсветкай, якая імітуе слуцкія паясы.

Электрыка і падсвятленне ўжо мантуюцца на станцыі, паведамляе «Мінскбуд».

У цэлым станцыя будзе аформлена ў сініх і сталёвых колерах. На «Слуцкім гасцінцы», якая стане канчатковай станцыяй, будзе адзін вестыбюль без эскалатараў.

Фота: Мінскбуд

Як і ўсе станцыі Зеленалужскай лініі «Слуцкі Гасцінец» будзе абсталяваны рассоўнымі дзвярыма на платформе. Адкрыццё станцыі плануецца пад канец 2024 года.

Nashaniva.com