Школьныя лінейкі пройдуць 2 верасня

Рэч у тым, што 1 верасня сёлета прыпадае на нядзелю, таму вырашылі дзяцей не збіраць у суботу, а даць ім дадатковы дзень канікул.

01.08.2024 / 11:48

Такім чынам школьныя лінейкі пройдуць 2 верасня, піша Tochka.by.

Восеньскія канікулы для ўсіх дзяцей запланаваны з 27 кастрычніка па 3 лістапада. Узімку дзеці будуць адпачываць 14 дзён: з 25 снежня 2024-га па 7 студзеня 2025-га.

Восем дзён канікул чакае школьнікаў вясной з 23 па 30 сакавіка, а летнія канікулы стартуюць 1 чэрвеня 2025 года.

У лютым запланаваныя тыднёвыя канікулы для дзяцей 1 і 2 класаў і з асаблівасцямі развіцця.

Nashaniva.com