У Беларусі затрымалі наркагандляра, падазраванага ў расстрэле людзей на Шры-Ланцы
Разам з ім былі затрыманыя яго брат і жонка наркагандляра.
01.08.2024 / 12:05
Локу Паці. Фота: gossiplankanews.com
У Беларусі затрымалі падазраванага ў расстрэле людзей на Шры-Ланцы Суджыва Руванкумара (таксама вядомы як Локу Паці), паведамляе Reform.news са спасылкай на тамтэйшыя СМІ.
Разам з ім былі затрыманыя яго брат Санджыва Пушпакумара дэ Сільва і жонка наркагандляра Марвіна Яна.
Локу Паці — лідар злачыннай групоўкі і наркагандляр. Ён падазраецца ў арганізацыі стральбы на адкрыцці студыі тату ў Атурунгіі 8 ліпеня. Тады загінулі два чалавекі, у тым ліку вядомы бізнэсовец, чацвёра атрымалі раненні.