Мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за перформанс на магіле ван Гога

29 ліпеня ў Францыі затрымалі беларускага мастака Аляксея Кузьміча — той спрабаваў у рамках перформансу раскапаць магілу ван Гога. Цяпер стала вядома, што далей адбылося з мастаком.

01.08.2024 / 13:37

Аляксей Кузьміч ля магілы ван Гога падчас акцыі Renaissance. Фота: скрыншот з відэа акцыі

Як расказалі «Нашай Ніве» знаёмыя Аляксея Кузьміча, мастака ў дзень акцыі затрымала на могілках паліцыя, на наступны дзень мужчыну судзілі.

Кузьмічу прысудзілі месяц арышту, ён мусіць яго адбываць у ізалятары для замежнікаў. Калі мастак сплоціць штраф памерам у 1500 еўра, пакаранне могуць зрабіць умоўным.

Паводле знаёмых Аляксея, яму пагражае дэпартацыя з Еўропы. Цяпер, як нам паведамілі, адвакаты мастака спрабуюць аспрэчыць гэтае рашэнне.

Тым часам на старонцы Кузьміча з'явілася новае відэа — выглядае, што гэта працяг акцыі, якая пачалася ля магілы ван Гога:

Беларускі мастак раскапаў магілу ван Гога

Мастак Кузьміч расказаў, навошта зноў вяртаўся ў Беларусь. Стрыжак: Больш вывозіць яго не будзем

«Не карыстаўся тэлефонам і стараўся не трапляць на камеры». Мастак Аляксей Кузьміч вярнуўся ў Беларусь дзеля перфомансу

Nashaniva.com