Пяскоў адмовіўся каментаваць меркаваны абмен зняволенымі
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў падчас дзённага брыфінгу адмовіўся каментаваць меркаваны абмен зняволенымі.
01.08.2024 / 13:12
Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Па-ранейшаму ў мяне няма ніякіх каментароў па гэтай тэме», — сказаў ён, піша ТАСС.
Сёння раніцай самалёт Ан-148 спецыяльнага лётнага атрада «Расія», які раней выкарыстоўваўся пры абмене гандляра зброяй Віктара Бута, прылятаў у Калінінград.